Сейчас 53 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Пройдите бесплатный тест и узнайте, какие профессии вам подходят и как стать тем, кем вы хотите.
АТН: Новости Беларуси и мира
Вы по-прежнему в центре событий на канале "Беларусь 1" и "Беларусь 24".
Оперативность, достоверность, компетентность. Создание качественного конкурентоспособного телепродукта, отвечающего духу, менталитету и вкусам современного белорусского зрителя, - это наша задача
12 лютага 2018 года сярод груп 1-га курса спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” ў рамках аб’яднання па інтарэсах “Майстэрня слова” была праведзена конкурсная праграма «Шматвяковая гісторыя беларускага кніжнага друку» да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны.
Пад час мерапрыемства ўдзельнікі конкурса 3-ох команд (“Мара Скарыны” – група П-12, “Нашчадкі Скарыны” – група П-12, “Светач” – група П-11) даведаліся пра гісторыю беларускага кнігадрукавання і пра спадчыну Скарыны, якая мае ўсеславянскае і ўсееўрапейскае значэнне, а таксама з’яўляецца нацыянальным скарбам нашай краіны, якую трэба шанаваць і яшчэ больш дасканала вывучаць нашым навучэнцам як будучым настаўнікам, і перадаваць гэтыя веды дзецям.
Было праведзена 6 конкурсаў: «Кнігі, якія ўзвышаюць душу», «Астральны знак Францыска», «Жыццёвыя і творчыя пуцявіны беларускага першадрукара», «Памяць…што ў стагоддзях не растала і ў часе не згасла», «Зоркі беларускай асветніцкай дзейнасці» і «Доўгі шлях ад стражытнасці да сучаснаці» – пад час якіх навучэнцы адказвалі на пытанні, глядзелі відэа, малявалі і таксама паказвалі свае творчыя здольнасці.
Пераможцам стала каманда групы П-11 “Светач”. Яны, як і ўсе ўдзельнікі конкурса, былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі і прызамі.