Сейчас 85 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Пройдите бесплатный тест и узнайте, какие профессии вам подходят и как стать тем, кем вы хотите.
АТН: Новости Беларуси и мира
Вы по-прежнему в центре событий на канале "Беларусь 1" и "Беларусь 24".
Оперативность, достоверность, компетентность. Создание качественного конкурентоспособного телепродукта, отвечающего духу, менталитету и вкусам современного белорусского зрителя, - это наша задача
5 і 8 снежня 2017 года студэнты першага курса спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” ў рамках інфармацыйна-пазнавальнай дзейнасці аб’яднання па інтарэсах “Майстэрня слова” разам з кіраўніком аб’яднання, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, Д.І. Дуброўскай наведалі філалагічны факультэт і музей-лабараторыю Ф. Скарыны ва УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”. Паход быў прысвечан 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны.
На філалагічным факультэце экскурсія была арганізавана і праведзена дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай.
Навучэнцаў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.
У музеі-лабараторыі Францыска Скарыны экскурсію арганізаваў дырэктар Канстанцін Сяргеевіч Усовіч, які распавёў пра жыццёвы шлях філосафа-гуманіста і першадрукара Францыска Скарыны, пра яго вялікую спадчыну, якая з’яўляецца нашым нацыянальным скарбам, і якую трэба шанаваць і яшчэ больш дасканала вывучаць нашым студэнтам як будучым настаўнікам.
Сваімі ўражаннямі студэнты падзяліліся ў кнізе водгукаў.