We have 88 guests and no members online
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Пройдите бесплатный тест и узнайте, какие профессии вам подходят и как стать тем, кем вы хотите.
АТН: Новости Беларуси и мира
Вы по-прежнему в центре событий на канале "Беларусь 1" и "Беларусь 24".
Оперативность, достоверность, компетентность. Создание качественного конкурентоспособного телепродукта, отвечающего духу, менталитету и вкусам современного белорусского зрителя, - это наша задача
24 лютага ў гонар 85-й гадавіны з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў каледжы адбыўся конкурс чытальнікаў паэзіі знакамітага майстра мастацкага слова. Конкурс запланаваны і праведзены ў адпаведнасці з планам работы філіяла кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта УА “ГДУ імя Ф.Скарыны” на базе УА”Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага ”
Кранальныя, глыбокія па змесце, разнастайныя па тэматыцы вершы Рыгора Барадуліна не пакінулі абыякавымі ні ўдзельнікаў-канкурсантаў, ні слухачоў
Пранікнёна, шчыра гучалі спавядальныя паэтычныя словы пра каханне, удзячнасць бацькам, родную мову, адданасць бацькоўскай зямлі, святую памяць пра Вялікую Айчынную вайну.
Удзячныя слухачы адзінадушна адзначылі выканаўцу верша “Бацьку”, навучэнку групы Д-21 Дудашэнка Хрысціну, якая ашаломіла прысутных трапяткой пранікнёнасцю, выканальніцкім майстэрствам.
Журы конкурсу ў складзе выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры:
Рыбаковай А. Р., Пятроўскай Т. М., Шыханцовай А. А. адзначылі лепшых чытальнікаў барадулінскіх вершаў : Дудашэнка Хрысціну (група Д-21) Атаман, Кацярыну (група П-42), Бондараву Марыю (група П-11), Нікіценка Таццяуну (група П-42).