Сейчас 88 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Пройдите бесплатный тест и узнайте, какие профессии вам подходят и как стать тем, кем вы хотите.
АТН: Новости Беларуси и мира
Вы по-прежнему в центре событий на канале "Беларусь 1" и "Беларусь 24".
Оперативность, достоверность, компетентность. Создание качественного конкурентоспособного телепродукта, отвечающего духу, менталитету и вкусам современного белорусского зрителя, - это наша задача
Уладзімір Дубоўка зрабіў значны ўклад у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціўшы беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі творамі. Яго бліскучы талент стварыў новы, кранальны і ўзвышаны, вобраз Беларусі часу бурлівых грамадскіх перамен. У гонар паэта быў праведзены анлайн-конкурс у рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Мэта конкурсу – далучэнне да святкавання 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі шырокай грамадскасці, а таксама прыцягненне ўвагі да новага раздзела віртуальнага праекта НББ “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага творчасці паэта. Удзельнікам трэба было запісаць сваё чытанне верша паэта на відэа. Прыемнай нечаканасцю стала для арганізатараў колькасць атрыманых творчых прац – каля 880 відэа даслалі нам чытальнікі розных узростаў з усёй Беларусі. Такім чынам, конкурс набыў не толькі агульнарэспубліканскі, але і міжнародны рэзананс. Ад каледжа былі прадстаўлены тры работы: Харошка Вікторыі (П-11), Аржаноўскай Таццяны (П-11), Бондаравай Марыі (П-21). Дзве работы атрымалі прызавыя дыпломы. Бондарава Марыя з верш “Срэбраны званочак” атрымала дыплом у намінацыі “Тэатр аднаго акцёра”, Аржаноўская Таццяна атрымала дыплом у намінацыі “За лепшае музычнае ўвасабленне” за верш “Пяе дзяўчына над ракою”.
Работы канкурсантаў былі прадстаўлены пад мастацкім кіраўніцтвам Рыбаковай Алены Рыгораўны і Пятроўскай Таццяны Міхайлаўны.